home     mail     карта сайта

Cумеснае пасяджэнне калегіі ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама і ГА "ЖКГ Магілёўскай вобласці"

      19 снежня 2018 года прайшло сумеснае пасяджэнне калегіі ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама і ГА "ЖКГ Магілёўскай вобласці".

 

 

      У ходзе работы калегіі былі разгледжаны пытанні забеспячэння бяспечных умоў працы работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 " Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», разлікі насельніцтва за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі.

    

 

         Таксама былі разгледжаны пытанні працы з заяўкамі і прэтэнзіямі грамадзян адзіных дыспетчарскіх службаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці, кантроль за іх працай з боку абласнога кантакт-цэнтра па працы з заяўкамі і прэтэнзіямі грамадзян пры ГА «ЖКГ Магілёўскай вобласці», роля мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у стварэнні ўмоў для належнага прадастаўлення грамадзянам жыллёва-камунальных паслуг.

       У працы калегіі прынялі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, прадстаўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі аховы працы, Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці.

 

 

Полезные ссылки

Портал Президента Республики Беларусь Областной исполнительный комитет Министерство жилищно-коммунального хозяйства Республики Беларусь Комитет государственного контроля РБ национальный правовой портал